Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Калі ля кінатэатра стаіць 5−7 машын хуткай дапамогі, то ідзе гэты фільм». Расказваем пра самую вядомую ў свеце беларускую карціну
  2. У Санкт-Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам расійскай арміі — СМІ
  3. У Крамлі завяршылася сустрэча Пуціна з Уіткафам і Кушнерам, цяпер яны сустрэнуцца з Зяленскім
  4. ДАІ пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
  5. Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі з малатка амаль за 20 млн рублёў. Высветлілі, хто цяпер ім валодае
  6. Віктар Бабарыка: З рэжымам неабходна размаўляць
  7. У 2027 годзе ў Беларусі з'явіцца яшчэ адзін аператар сотавай сувязі
  8. Экс-падпалкоўнік КДБ, які «зліў» размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, перад этапам у калонію расказаў аднакамерніку, навошта гэта зрабіў
  9. Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь і Расія да 2030 года рыхтуюцца да вайны супраць NATO і ўсяго Еўрапейскага саюза
  10. Лукашэнка заклікае беларусаў забяспечваць сябе самім. Падобна, такія заявы адбіваюцца на дзяржбюджэце
  11. Подняла фабрику с колен, но все равно села. Кто такая Анна Норкус, которой Лукашенко вручил орден
  12. «Мінус 24,8%». Праўладная экспертка агучыла звесткі па дэмаграфіі — яны вельмі песімістычныя (і гэта не перабольшанне)
  13. «Уратаваў тысячы жыццяў». Памёр вядомы мінскі доктар-анколаг
  14. «Дэпрэміяваны на 50 рублёў». Беларуска расказала, што ў іх арганізацыі пачалі караць за спазненні. Ці законна гэта — тлумачым
  15. «Атрымліваецца даволі незвычайная карціна». Эксперты заўважылі змены на рынку нерухомасці Мінска
  16. «Абсурдная сітуацыя». Жонка беларуса захацела выйсці з расійскага грамадзянства — аказалася, што яна не можа сабе гэта дазволіць
  17. «Позву ў суд атрымала ў раддоме». Пагаварылі з Настай Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.